Рэалізацыя міжпрадметных сувязей
беларускай мовы і літаратуры
з мэтай фарміравання функцыянальнай
адукаванасці вучняў
Гараўцова А.А., настаўнік беларускай
мовы і літаратуры
Адной з праблем сучаснай школы з’яўляецца тое, што ў ёй недастаткова развіты міжпрадметныя сувязі, і прадметная раз’яднанасць становіцца адной з прычын фрагментнасці светапогляду выпускніка школы. Вельмі часта вучань, які паспяхова займаецца ў рамках адной дысцыпліны, не можа прымяніць свае веды ў рамках другой прадметнай дысцыпліны.
Адукацыя сёння накіравана на фарміраванне інтэлектуальна развітай асобы з цэласным гарманічным светапоглядам, з разуменнем глыбіні сувязей з’яў і працэсаў навакольнага асяроддзя.
Менавіта выкарыстанне мiжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і беларускай літаратуры дапамагаюць настаўнiку прывесцi ў сiстэму веды, атрыманыя вучнямі пры вывучэннi іншых дысцыплiн. Ажыццяўленне мiжпрадметных сувязей адкрывае перад настаўнiкам дадатковыя магчымасці: ахапiць вялiкi па аб'ёму матэрыял, глыбей раскрыць яго, удакладнiць раней засвоенае, актывiзаваць увагу і мысленне вучняў, актуалiзаваць раней набытыя веды, што стануць тым грунтам, на якi лягуць новыя.
Усе школьныя дысцыпліны валодаюць інтэграцыйным патэнцыялам, але беларуская мова і беларуская літаратура займаюць асобае месца. Гэтыя прадметы знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі як паміж сабой, так і з іншымі школьнымі прадметамі.
Асноўны накірунак сваѐй працы я бачу ва ўстанаўленні сувязей беларускай мовы і беларускай літаратуры,калі веды па мове,маўленчыя навыкі замацоўваюцца на ўроках беларускай літаратуры, а веды па літаратуры ўзбагачаюць маўленне вучняў на ўроках беларускай мовы.
Міжпрадметная сувязь адкрывае дадатковыя магчымасці, дазваляе асэнсаваць і засвоіць большы па аб’ёме матэрыял, глыбей раскрыць яго, удасканаліць засвоенае, актуалізаваць раней набытае, што стане той асновай, на якую будуць накладвацца новыя веды. Такія ўрокі дапамагаюць вучням прымяняць свае веды на практыцы, імкнуцца да творчасці ісамадасканаласці.
Адной з умоў падрыхтоўкі і правядзення інтэгравнага ўрока па мове і літаратуры з’яўляецца вызначэнне тыпа ўрока і яго структуры, якія метады і прыёмы, наглядныя дапаможнікі і тэхнічныя сродкі, творы іншых відаў мастацтва, краязнаўчы матэрыял мэтазгодна выкарыстаць, каб дасягнуць пастаўленай мэты. Неабходна прадугледзець адразу і рознаўзроўневыя заданні, дыферэнцыяцыю працэсу навучання і спосаб правядзення рэфлексіі. Абавязкова вызначыць аб’ём ведаў, асноўных паняццяў, азначэнняў, якія будуць уключаны для вывучэння па пранаванай тэме. Уменне праводзіць аналогію, выдзяляць асноўнае, адзначаць лагічны ланцужок працэсу пазнання, засвоенага па тэме, будзе асноўным у рабоце наўроку.
У працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваюцца веды па іншых прадметах. Міжпрадметныя сувязі адыгрываюць значную ролю ў сістэматызацыі, паглыбленні і замацаванні ведаў, фармаванні ў навучэнцаў навуковага светаразумення, асноў гуманістычнага светапогляду, спрыяючы таксама пашырэнню далягляду навучэнцаў і развіццю ў іх устойлівых пазнавальных інтарэсаў. “Міжпрадметныя сувязі – неабходная ўмова для фарміравання цэласнай, дакладнай сістэмы ведаў” (Я.А. Коменскі).
Тыпы міжпрадметных сувязей:
1) змястоўныя (змястоўна-інфармацыйныя) – сувязі па фактах, паняццях, ідэях, законах, якія складаюць змест роднасных прадметаў (тэорыя літаратуры, этапы развіцця мастацтва);
2) аперацыйныя – сувязі па фарміраванню навыкаў, уменняў, мысленчых аперацыях (на аснове агульных спосабаў пазнавальнай дзейнасці вучняў).
3) метадычныя – міжпрадметныя сувязі на аснове агульных метадаў навучання і выхавання;
4) арганізацыйныя (агульнасць арганізацыйных форм навучання) – сувязі па характары ўзаемадзеяння настаўніка і вучняў у выбары аптымальных форм навучання.
У працэсе вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў школе настаўнік выкарыстае першым чынам веды і ўменні навучэнцаў па іншых гуманітарных прадметах: рускай літаратуры, рускай і замежнай мовах, гісторыі і іншых дысцыплінах, а таксама па дысцыплінах эстэтычнага цыклу: музыка, выяўленчае мастацтва.
Ажыццяўленне сувязяў з рускай літаратурай прадугледжвае зварот да кантактных сувязяў (сяброўства пісьменнікаў, выяўленне “мясцовых” матываў у творчасці пісьменніка, успрыманне спадчыны беларускіх класікаў у нацыянальным асяроддзі, гісторыя перакладу іх твораў на рускую мову, водгукі дзеячаў рускай культуры аб творчасці беларускіх пісьменнікаў). Іншым аспектам сувязяў з рускай літаратурай з'яўляецца выяўленне тыпалагічна агульных тэм, ідэй, матываў. У рускай літаратуры трэба знайсці падобныя зразумелыя навучэнцам з'явы, якія ў сілу асацыятыўных законаў стануць апорнымі кропкамі для шырэйшага погляду на беларускую літаратуру. Тыпалагічныя супастаўленні патрабуюць ад настаўніка беларускай літаратуры больш сур'ёзнай падрыхтоўкі, перспектыўнага бачання, умення і жадання ўзгадняць сваю працу з выкладчыкам рускай літаратуры. Падобнае выкарыстанне м.с. дазваляе, не павялічваючы колькасці ўрокаў, не абцяжарваючы навучэнцаў дадатковай інфармацыяй, падвесці іх да глыбейшага разумення заканамернасцяў у развіцці мастацтва і грамадства, замацаваць тэарэтычныя паняцці і даць магчымасць адчуць непаўторнасць індывідуальнасці кожнага пісьменніка, нацыянальнай своеасаблівасці і арыгінальнасці кожнай літаратуры.
Арганічная і сувязь вывучэння беларускай мовы з вывучэннем беларускай літаратуры. Мастацкія тэксты дапамагаюць навучэнцам засвоіць стылістычнае багацце беларускай мовы, знаёмяць з кантэкстуальным ужываннем слоў. У школе сувязь беларускай мовы і беларускай літаратуры набывае адмысловае значэнне, бо беларуская літаратура можа з'яўляецца тут не толькі аб’ектам вывучэння, але і сродкам навучання беларускай мове. Ажыццяўленне сувязеў паміж беларускай мовай і літаратурай значна палягчаецца тым, што абодва прадмета вядуцца адным настаўнікам. Гэтая акалічнасць дазваляе суадносіць не толькі веды, але і навыкі, уменні навучэнцаў, а таксама каардынаваць метадычныя прыёмы.
Такім чынам, можна вылучыць наступныя віды міжпрадметных сувязей паміж урокамі беларускай літаратуры і мовы:
1) фарміраванне і замацаванне ведаў і ўменняў школьнікаў па функцыянальнай стылістыцы, неабходных для правільнай арганізацыі іх маўленчай дзейнасці ў розных жанрах вусных і пісьмовых выказваннях;
2) навучанне школьнікаў агульным для дадзеных прадметаў відам вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасці;
3) фарміраванне паняццяўаб вобразна-выяўленчых родках і іх ідэйна-мастацкіх функцыях у канкрэтным творы;
4) на ўроках беларускай мовы адбываецца папярэдняе знаёмства з выкарыстанай на ўроках літаратуры лексікай, з яе катэгарыяльнай характарыстыкай, стылістычнай дыферэнцыяцыяй, з рознымі значэннямі слоў, настаўнік павінен навучыцца актывізаваць і замацоўваць граматычны матэрыял у злучэнні з новай лексікай;
5) на ўроках мовы літаратурныя тэксты могуць быць скарыстаныя ў якасці матэрыялу для назіранняў над моўнымі з'явамі, замацаванні граматычных правілаў;
6) урокі мовы дапамагаюць авалодаць некаторымі навыкамі, выпрацаваным на ўроках літаратуры (навучанне выразнаму чытанню немагчыма без асэнсавання сінтаксічнай структуры сказа), адказы на пытанні, складанне плану, пераказванне зместу і аналіз мастацкага твора адначасова замацоўваюць і вызначаныя веды па граматыцы.
Кожны мастацкі твор выяўляе асаблівасці той гістарычнай эпохі, у якую ён быў створаны, ці пра якую распавядае. Мастацкія тэксты – своеасаблівая крыніца інфармацыі аб гістарычным мінулым беларускага народа, пісьменнік з'яўляецца сведкам той эпохі, у якую ён жыў. Без вызначанага запасу ведаў па гісторыі нельга правільна ацаніць і вытлумачыць творчасць пісьменніка на ўроках беларускай літаратуры. Гісторык можа прапанаваць навучэнцам прачытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў на гістарычныя тэмы. Рэалізацыя сувязі паміж урокамі літаратуры і гісторыі пакажа навучэнцам, што перадавыя, гістарычна абумоўленыя ідэі не ведаюць нацыянальных меж. Міжпрадметныя сувязі:
1) характарыстыка эпохі, у якую пісаўся твор (Шамякін, Быкаў, Гарэцкі, Колас і г.д., літаратура ў старшых класах);
2) характарыстыка эпохі, адлюстраванай у творы (“Слова пра паход Ігаравы”, “Пахвала Вітаўту” і інш.)
Міжпрадметныя сувязі паміж літаратурай і прадметамі грамадазнаўчага цыклу абмяжоўваюцца галоўным чынам самымі агульнымі тэматычнымі збліжэннямі: эпоха ці падзея, адлюстраваная ў творчасці пісьменніка ці ў канкрэтным творы, – і яе характарыстыка ў курсе гісторыі ці грамадазнаўства, прычым характарыстыка звычайна на ўзроўні сацыяльна-эканамічнай фармацыі (эпохі феадалізму, капіталізму, сацыялізму і г.д.), барацьбы класаў, сацыяльна-эканамічнага становішча народа.
Апора на веды па геаграфіі дазволіць навучэнцам лягчэй прадставіць ландшафты, апісаныя ў творах. Разлічваючы на навыкі, атрыманыя на ўроках геаграфіі, настаўнік можа даручыць старшакласнікам стварыць літаратурныя карты і т. п. Прачытаныя на ўроках беларускай літаратуры творы аб прыродзе, жывёлах пашыраюць веды вучняў і могуць быць выкарыстаны на ўроках геаграфіі.
Міжпрадметныя сувязі з урокамі выяўленчага мастацтва і музыкі. Настаўнік музыкі дапаможа настаўніку падабраць песні для завучвання, вывучыць з дзецьмі іх мелодыю, падабраць рамансы і песні на словы паэтаў, творы якіх вывучаюцца ў курсе беларускай літаратуры, музычна аформіць літаратурныя вечары і іншыя пазакласныя мерапрыемствы. Урокі музыкі спрыяюць мімавольнаму запамінанню беларускай лексікі, актывізуюць яе, развіваюць пачуццё мовы, выпрацоўваюць правільную інтанацыю, замацоўваюць арфаэпічныя навыкі. Настаўнік павінен памятаць, што заняткі музыкай абвастраюць не толькі музычную чутку, але і чутку наогул, без чаго неймаверна добрае засваенне мовы. Урок музыкі дае магчымасць павялічыць час актыўнага маўлення для ўсіх навучэнцаў, павышае цікавасць да вывучэння беларускай мовы, развівае эстэтычнае пачуццё.
На ўроках беларускай літаратуры можна абапірацца і на навыкі, набытыявучнямі на ўрокахмастацтва. Настаўнікмастацтва можа падказаць настаўніку, хто здольны зрабіць ілюстрацыю да твора, яго кансультацыі дапамогуць падабраць тэматычна блізкія жанравыя карціны, партрэты письменнікаў, ілюстрацыі да твораў і правільна іх пракаменціраваць.
Неабходнасць звароту да твораў музыкі, графікі, жывапісу, абумоўлена: па-першае, відавочнай наяўнасцю міжпрадметных сувязей; па-другое, задачамі павышэння культуры мастацкага мыслення, выпрацоўкі навыкаў творчай працы вучняў; па-трэцяе, вялікай сілай уздзеяння мастацтва на асобу, яго выключнай роляй у ідэйнымімаральна-эстэтычным выхаванні; па-чацвёртае, неабходнасцю удасканальвання візуальнага мыслення школьнікаў, іх уменняў і здольнасцей бачыць і адчуваць свет ва ўсёй разнастайнасці фарбаў, колераў, форм, ліній і гукаў і ўспрымаць яго не толькі розумам, але і сэрцам. Твор мастацтва можа ўзмацніць ідэйна-эстэтычнае ўздзеянне ўрока на свядомасць вучняў, стаць дадаткковай крыніцай папаўнення іх ведаў і выхавання пачуццяў, дадатковым каналам інфармацыі. Выкарыстанне твораў мастацтва ў такім выпадку спрыяе павышэнню навучальна-выхаваўчай эфектыўнасці урока, папаўненню ведаў вучняў, развіццю іх інтэлекту і мастацкіх здольнасцей.
Сістэматычнае выкарыстанне твораў мастацтва дапамагае вучням больш глыбока адчуць істотныя асаблівасці літаратуры як віду мастацтва, агульнае, што набліжае яе да жывапісу, музыкі, скульптуры, архітэктуры і інш., і што прынцыпова іх адрознівае, зразумець спецыфіку самой літаратуры. Выкарыстанне жывапісу, графікі, скульптуры і музыкі пры вывучэнні літаратуры дае магчымасць настаўніку раскрыць агульныя заканамернасці, уласцівыя літаратуры і іншым відам мастацтва. Вучні пачынаюць разумець, што на адпаведных этапах грамадскага развіцця ўвагу многіх пісьменнікаў і мастакоў прыцягвалі адны і тыя ж з'явы жыцця.
Пазакласная праца па мове і літаратуры – арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
Пазакласная праца дапаўняе ўрокі мовы і літаратуры, дазваляе вучням больш грунтоўна засвойваць матэрыял па прадметах. Каб сістэматызавць і сканцантраваць у патрэбных кірунках працу, неабходна распрацаваць канкрэтныя задачы дзейнасці, галоўнымінакірункамі якой з'яўляюцца:
- паглыбленне ведаў па беларускаймове і літаратуры;
- выпрацоўка камунікатыўных уменняў і навыкаў;
- развіццё пошукавай і даследчай работы вучняў.
Для развіцця інфармацыйна-пошукавых і арганізатарскіх здольнасцей прадугледжваюцца асобныя кірункі. Абапіраючыся на ўменні і навыкі, набытыя на ўроках, у пазакласнай рабоце плануецца іх значнае пашырэнне і ўдасканаленне. Вучні скіроўваюцца да:
- ажыццяўлення бібліяграфічнага пошуку, працы са слоўнікамі, даведнікамі, іншымі крыніцамі інфармацыі;
- складання рознага роду табліц, наглядных дапаможнікаў, ілюстравання, распрацоўкі і афармлення газет, вітрын, выстаў, куткоў;
- падрыхтоўкі мерапрыемстваў для школ, выступленняў перад бацькамі і інш.
У працэсе дадзенай працы фіксіруецца рост пазнавальнай цікавасці вучняў да прадметаў пад уплывам міжпрадметных сувязяў, якія стымулююць цягу да ведаў, умацоўваюць цікавасць да прадмета, пашыраюць зацікаўленасць, паглыбляюць веды, спрыяюць станаўленню інтарэсаў прафесійнага плана.
Аналізуючы творчую працу навучэнцаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры з укараненнем міжпрадметных сувязяў, можна зрабіць выснову, што такая дзейнасць дае аснову для развіцця творчага патэнцыялу школьніка, фарміруе яго асабістыя якасці і дае магчымасць больш плённа рэалізаваць сябе ўбудучыні.
Такім чынам, граматнае выкарыстанне міжпрадметных сувязей стварае ўмовы для фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў, павышэнню іх паспяховасці, самарэалізацыі, садзейнічае сацыяльнаму станаўленню асобы вучня, усебаковаму і гарманічнаму яе развіццю, задавальняе патрэбы ў самараскрыцці, самавыражэнні, выхаванню лепшых маральных якасцей і далучае да агульначалавечых каштоўнасцеў.